Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55474 документов. Показано: 18 за последние 30 дней.

Школьны падручнік: асноўная крыніца інфармацыі і надзейны навігатар   / Клюйко, Ала /

У 2021/2022 навучальным годзе завяршаецца абнаўленне зместу агульнай сярэдняй адукацыі. Новыя вучэбныя праграмы і распрацаваныя ў адпаведнасці з імі вучэбныя дапаможнікі ўводзіліся ў адукацыйны працэс паэтапна. Як складваецца сітуацыя сѐння? Пра гэта гутарка з дырэктарам Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянцінай Васільеўнай Гінчук. Запрашэнні да ўдзелу ў конкурсе аўтараў новых вучэбных дапаможнікаў Нацыянальны інстытут адукацыі накіроўваў у Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкамаў, установы вышэйшай адукацыі, дзе функцыянуюць адпаведныя кафедры.

Источник: Настаўніцкая газета,   09.10.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Узмацніць ролю рабочага ў развіцці эканомікі   / Клюйко, Ала /

У Мінску прайшла міжнародная канферэнцыя “Новыя прафесійныя кампетэнцыі: падрыхтоўка кадраў ва ўмовах зменлівых эканамічных укладаў”. У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі, эканомікі, працы і сацыяльнай абароны, афіцыйныя асобы Еўрапейскай камісіі, дэпутаты Нацыянальнага сходу, вытворцы, сацыяльныя партнёры. В. В. Ганчароў, дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадставіў стратэгію “Навука і тэхналогіі: 2018—2040”.

Источник: Настаўніцкая газета,   29.05.2018
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
У інавацыйным фармаце   / Клюйко, Ала /

Напрыканцы Года навукі навучэнцы і педагогі Слуцкага дзяржаўнага каледжа прынялі ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе на лепшую навукова-даследчую работу сярод студэнтаў і навучэнцаў “Год навукі — эканоміцы краіны”, які праводзіўся на базе Рэспубліканскага інстытута мяса-малочнай прамысловасці (Навукова-практычны цэнтр па харчаванні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі).

Источник: Настаўніцкая газета,   16.01.2018
Рубрика: НАН БеларусиНаука и общество
Сфарміраваць у навучэнскай моладзі зацікаўленасць да навуковай і інавацыйнай дзейнасці   / Клюйко, Ала /

Чым знамянальны для сістэмы адукацыі сёлетні Год навукі, як вядзецца падрыхтоўка да ІІ з’езда вучоных нашай краіны, як развіваецца маладзёжная навука, якім будзе ўніверсітэт 3.0 і яшчэ многія тэмы закрануты ў размове з першым намеснікам міністра адукацыі В. А. Богушам. У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ з’езда вучоных, Міністэрства адукацыі арганізуе мерапрыемства з удзелам маладых вучоных. У першы дзень з’езда на базе Ліцэя БДУ пройдзе секцыя “Моладзь у навуцы”, у рамкай якой запланавана выстава дасягненняў маладых вучоных. Секцыю рыхтуе галіновае міністэрства разам з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і БРСМ.

Источник: Настаўніцкая газета,   16.11.2017
Рубрика: Мероприятия НАННаука и обществоОрганизация науки
Вызначаны парадак дня сесіі   / Клюйко, Ала /

2 кастрычніка пачалася трэцяя сесія дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Пра дэпутацкія будні расказвае намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Т. Р. Якубовіч. Напрыклад, распрацоўваецца праект Закона “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.

Источник: Настаўніцкая газета,   03.10.2017
Рубрика: Наука и властьОрганизация науки
Навука становіцца паспяховым бізнесам   / Клюйко, Ала /

3 жніўня адбылося ганаровае адкрыццё інавацыйнага цэнтра тэхнапарка БНТУ. Гэтую значную падзею прыйшлі раздзяліць з калектывам універсітэта старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях А. Г. Шумілін, першы намеснікміністра адукацыі В. А. Богуш, намеснік міністра аховы здароўя І. Г. Ласіцкі, кіраўнік апарату НАН Беларусі П. А. Віцязь, партнёры і прадстаўнікі навукі, бізнесу і прамысловасці нашай краіны.

Источник: Настаўніцкая газета,   05.08.2017
Рубрика: Сотрудники НАНОрганизация наукиМероприятия НАН
Cтварыць адукацыйны і навукова-інавацыйны кластар   / Клюйко, Ала /

Сёння развіццё навукаёмістых галін эканомікі, інавацыйны шлях развіцця вытворчасці патрабуе адпаведнай хуткай рэакцыі з боку сістэмы адукацыі, асабліва вышэйшай школы. Падрыхтоўка кадраў носіць у асноўным апераджальны характар. У БНТУ задача падрыхтоўкі кадраў для інавацыйнай эканомікі пастаўлена ў тым ліку і перад Цэнтрам развіцця інжынернай адукацыі і арганізацыі вучэбнага працэсу. Узначальвае цэнтр А. С. Снарскі, які распавядае пра сваё жыццё і працу. За сваё станаўленне, фарміраванне светапогляду і ўдасканаленне ведаў ён ўдзячны ў першую чаргу навуковаму кіраўніку кандыдацкай дысертацыі, навуковаму кансультанту ў рабоце над доктарскай, члену-карэспандэнту НАН Беларусі, доктару тэхнічных навук, прафесару Ф. І. Панцялеенку.

Источник: Настаўніцкая газета,   25.05.2017
Рубрика: Сотрудники НАН
Актыўная пазіцыя педагогаў і ўсяго грамадства   / Клюйко, Ала /

Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Г. У. Пальчык расказаў аб выніках работы. Згодна са статыстычнымі данными 18% абароненых дысертацый прыходзіцца на супрацощникаў НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   17.02.2015
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАН
Смачна есці! Але толькі што?   / Клюйко, Ала /

У палаце прадстаўнікоў адбылося паседжэнне па тэме арганізацыі здаровага харчавання ў нашай краіне. У гутарце прынялі ўдзел супрацоўнікі НАН Беларусі падкрэсліў ролю навукова-практычнага цэнтра па харчаванні НАН Беларусі ў распрацоўцы прадукцыі для дзяцей.

Источник: Настаўніцкая газета,   11.12.2014
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Стаўка на інтэлект   / Клюйко, Ала /

15 красавіка прадстаўнікі спецыяльнаго фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай подтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў узнагароджвалі пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў. У гэтай падзеі прыняў удзел і старшыня савета фонду, рэктар БДУ, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар тэхнічных навук прафесар С.У. Абламейка.

Источник: Настаўніцкая газета,   19.04.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
Акадэмія "Сям'я"   / Клюйко, Ала /

Гутарка з Наталлей Кучынскай, членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы. У прыватнасці, яна звяртае ўвагу на дзейнасць маладзёжных палат, створаных пры Іўеўскім і Ашмянскім раённых Саветах дэпутатаў, справы якіх сталі вельмі карыснымі. Школьныя лідары Іўеўшчыны былі запрошаны на сустрэчу з дэпутатамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, дзе пазнаёміліся з развіццём парламентарызму на Беларусі і працэдурай падрыхтоўкі законаў. Сумесна з супрацоўнікамі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі юныя парламентарыі распрацавалі культурна-адукацыйны праект па археалагічным даследванням мястэчка Геранёны і ўдзельнічалі ў рабоце археалагічнага летніка "Спадчына".

Источник: Настаўніцкая газета,   15.03.2014
Рубрика: Наука и общество
Магнітны полюс для садружнасці   / Клюйко, Ала /

У рамках Дзён культуры Аўтаномнага Рэгіёна Сардзінія (Італія) адбыўся візіт у Мінск італьянскай дэлегацыі,прадстаўнікамі якой было адзначана, што ў італьянскага боку ёсць планы на ўзаемадзеянне ўстаноў адукацыі Сардзініі ў навуковай дзейнасці з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, а таксама з навучальнымі ўстановамі як сталіцы, так і рэгіёнаў.

Источник: Настаўніцкая газета,   06.02.2014
Рубрика: НАН Беларуси
Творчасць маладых становіцца брэндам   / Клюйко, Ала /

28 студзеня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшло пасяджэнне экспертнага савета Рэспубліканскага маладзёжнага праекта "100 ідэй для беларусі", дзе з паўсотні творчых работ, якія выйшлі ў фінал спаборніцтва, былі выбраны самыя паспяховыя ідэі маладых вынаходнікаў і рацыяналізатараў. "Правядзенне гэтага спаборніцтва у Нацыянальнай акадэміі навук можна па праву лічыць знамянальным, - падкрэсліў старшыня прэзідыума НАН У.Р.Гусакоў. - Такім чынам мы адкрываем новыя таленты, новыя імёны творчай моладзі, на якую робім стаўку ў фарміраванні кадравага складу нашай акадэміі і ў цэлым навуковай эліты краіны".

Источник: Настаўніцкая газета,   30.01.2014
Рубрика: Мероприятия НАН
Універсітэты лідзіруюць у навуковых праектах   / Клюйко, Ала /

Навагодняе свята было выбрана для знамянальнай падзеі – узнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў, які быў арганізаваны Міністэрствам адукацыі і Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях. Удзельнікамі спаборніцтва выступілі навуковыя арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук, адукацыйныя ўстановы, прамысловыя прадпрыемствы, маладыя навукоўцы і распрацоўшчыкі.

Источник: Настаўніцкая газета,   04.01.2014
Рубрика: Мероприятия НАН
Ад навуковых праектаў да стварэння сумесных вытворчасцей   / Клюйко, Ала /

У пятніцу ў Міністэрстве адукацыі адбылася сустрэча міністра адукацыі С.А.Маскевіча з в’етнамскай дэлегацыяй кіраўнікоў і супрацоўнікаў структурных падраздзяленняў Універсітэта Бінь Зыёнг, якія ўпершыню наведалі Беларусь. Візіт в’етнамскіх калег узначаліў рэктар універсітэта, прафесар, акадэмік Каа Ван Фыёнг. З беларускага боку гасцей сустракалі рэктар БДУ, акадэмік НАН Беларусі С.У.Абламейка, начальнікі ўпраўленняў галіновага міністэрства.

Источник: Настаўніцкая газета,   08.10.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Слуцкі пояс як сродак выхавання   / Клюйко, Ала /

У рамках абласнога свята рамёстваў, якое гэтымі днямі прайшло на слуцкай зямлі, у Слуцкім прафесійна-тэнічным каледжы перапрацоўчай прамысловасці прайшлі святочныя мерапрыемствы. У гонар свята ў Слуцкай галерэі мастацтваў адкрылася выстава «Узору дзіўнае суквецце», дзе былі прадстаўлены знакамітыя слуцкія паясы, вытканыя некалькі стагоддзяў назад, а таксама сучасная прадукцыя прадпрыемства «Слуцкія паясы». Так, у прыватнасці, экспанаваліся слуцкія паясы XVIII стагоддзя, прывезеныя з Мінскага абласнога краязнаўчага музея і музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   17.09.2013
Рубрика: НАН Беларуси
Інтэграцыя інфармацыйных сродкаў у адукацыйную дзейнасць   / Клюйко, Ала /

У Беларусь прыбыла дэлегацыя Паўднёвай Карэі з ліку экспертаў па ўкараненні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у розныя сферы жыццядзейнасці. Госці наведалі Міністэрства адукацыі, дзе адбылася канструктыўная размова і былі выпрацаваны канкрэтныя крокі далейшага супрацоўніцтва ў гэтым напрамку. Начальнік навукова-даследчага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі рассказаў, як ствараецца нацыянальны электронны адукацыйны рэсурс ва ўмовах воблачнага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя. Да стварэння электроннага прадукту далучаны вучоныя і спецыялісты НАН Беларусі, устаноў адукацыі і іншых арганізацый.

Источник: Настаўніцкая газета,   26.03.2013
Рубрика: НАН Беларуси
Першы крок у навуку   / Клюйко, Ала /

Школьнік з Салігорска Цімафей Малахоўскі, які ў сваёй даследчай рабоце сабраў і сыстэматызаваў больш за семсот беларускіх прыказак і прымавак, стаў стыпендыятам савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2012 года.

Источник: Настаўніцкая газета,   19.04.2012
Рубрика: НАН Беларуси